Творчая сустрэча з Алесем Разанавым

Главная

Творчая сустрэча з Алесем Разанавым

Да мерапрыемства супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана кніжная выстава “У кожным слове жыве дух усёй мовы”, на якой  прадстаўлены паэтычныя зборнікі паэта   “Вастрыё стралы”,  “Паляванне ў райскай даліне”, “Танец з вужакамі”, “Кніга ўзнаўленняў”, “Дождж: возера ў акупунктуры”, “Сума немагчымасцяў” (зномы), “Пчала пачала паломнічаць” (вершаказы), “Воплескі даланёю адною” (пункціры), “З апокрыфа ў канон” (гутаркі, выступленні, нататкі) і іншыя, а таксама артыкулы з часопісаў і газет.

Падчас сустрэчы, у перапоўненай чытальнай зале, панавала цёплая даверная атмасфера. Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта лавілі кожнае слова Алеся Разанава, задавалі паэту шматлікія пытанні.

         Спадзяемся, што гэта не апошняя сустрэча з Алесем Разанавым  у сценах нашай бібліятэкі.

 

 

 

 

  Кацярына Ляўковіч,

бібліятэкар 1 катэгорыі

Фота Марыі Прахарэнка